Фота з архіва
19 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Круглы стол аб перспектывах развіцця ўнутрырэспубліканскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах арганізавалі 19 лістапада ў Брэсце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У горадзе над Бугам сабраліся прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый, Мінска і рэгіёнаў, аператары пасажырскіх перавозак. Намеснік міністра транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна адзначыў, што паляпшэнні ў арганізацыі пасажырскіх перавозак пастаянна на парадку дня. Сярод іншых абмяркоўваюцца пытанні ўдасканалення маршрутнай сеткі, працэсаў аплаты праезду, папярэдняга продажу, браніравання білетаў.
"Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача - пазбавіцца ад чэргаў на маршруткі ў рэгулярных перавозках, каб пасажырам зручней было карыстацца грамадскім транспартам, не ствараючы ажыятажу на прыпыначных пунктах. Таму сёння адна з тэм, якая абмяркоўваецца, - у тым ліку ўдасканаленне пытанняў арганізацыі перавозак. Гэта змяненне маршрутаў, раскладаў. Немалаважным з'яўляецца ўкараненне сістэм браніравання і продажу білетаў, каб пасажыр не чакаў на прыпыначным пункце, а маючы ўжо білет, прыходзіў непасрэдна да транспартнага сродку, ведаючы, што ў яго ёсць канкрэтнае месца ў аўтобусе", - сказаў намеснік міністра.
Перавозчыкі цяпер карыстаюцца разрозненымі сістэмамі продажу білетаў. "Прапрацоўваем стварэнне адзінай сістэмы на ўсю краіну праз праект указа кіраўніка дзяржавы. У ёй былі б усе маршруты: як прыгарадныя, міжгароднія, так і міжнародныя", - растлумачыў Сяргей Дубіна.
У Беларусі таксама нацэлены максімальна выкарыстоўваць магчымасці больш умяшчальнага і камфортнага рухомага саставу. Стаіць задача на пэўных маршрутах замест транспарту катэгорыі М2 задзейнічаць транспарт катэгорыі М3. Такім чынам адначасова да пункта прызначэння зможа дабрацца большая колькасць пасажыраў. Так, па рашэнні ўрада 15 адзінак дабаўляюць у Мінскай вобласці.
Штогод прадугледжана замена не менш як 10 працэнтаў рухомага саставу. "У рамках гэтага абнаўлення мы пераважна купляем М3. І будзе на маршруты ставіцца менавіта транспарт вялікай умяшчальнасці. Першая задача, якая цяпер абмяркоўваецца, - на доўгія адлегласці замяніць маршруткі рухомым саставам М3. Гэта больш камфортны, надзейны, бяспечны від транспарту", - рэзюмаваў намеснік міністра транспарту і камунікацый.-0-