Фота з архіва
29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаны метадычныя рэкамендацыі па працоўным выхаванні школьнікаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
"Такі від дзейнасці, як працоўнае выхаванне школьнікаў, арганізуецца з мэтай стварэння ўмоў для прафесійнага самавызначэння і асобаснага самаразвіцця навучэнцаў з дапамогай прамысловага турызму, фарміравання ў дзяцей працоўных навыкаў і прафесійных кампетэнцый, развіцця ў іх інтарэсу да прафесій аграпрамысловага профілю, а таксама для выхавання павагі да працы і развіцця працоўнай дысцыпліны", - адзначылі ў ведамстве.
Пры гэтым акцэнт робіцца на арганізацыі вучэбна-вытворчай практыкі, грамадска-карыснай працы (пры наяўнасці вучэбна-доследных гаспадарак, прышкольных участкаў), вытворчых экскурсій на АПК і прамысловыя прадпрыемствы. "Таксама размова ідзе аб удзеле навучэнцаў у пасадцы і доглядзе пладовых і ягадных насаджэнняў на тэрыторыі ўстаноў адукацыі і на замацаваных за імі асобных участках сельскагаспадарчых арганізацый (сады, участкі агародніны) у рамках акцыі "Сад надзеі". І аб правядзенні прафарыентацыйных мерапрыемстваў (кірмашы прафесій, дні адкрытых дзвярэй, майстар-класы) у класах прафесійнай накіраванасці, у тым ліку інжынерных і аграрных класах, у рамках шостага школьнага дня. Укараненне рэкамендацый дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць працоўнага выхавання, пасадзейнічае фарміраванню ў навучэнцаў гатоўнасці да прафесійнай дзейнасці і сацыяльнай адказнасці", - падкрэслілі ў прэс-службе.
З метадычнымі рэкамендацыямі можна азнаёміцца на сайце Міністэрства адукацыі.-0-