Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 верасня 2024, 12:59

Больш як 50 айчынных прадпрыемстваў пацвердзілі ўдзел у ХХХ выстаўцы-кірмашы "Прадэкспа-2024"

Фота з архіва
Фота з архіва
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да адкрыцця ХХХ міжнароднай выстаўкі-кірмашу "Прадэкспа-2024" засталося менш за тры месяцы. Свой удзел у экспазіцыі пацвердзілі ўжо звыш 50 беларускіх прадпрыемстваў, у ліку якіх буйнейшыя флагманы харчовай галіны краіны, паведамілі БЕЛТА ў канцэрне "Белдзяржхарчпрам".

З 12 па 15 лістапада міжнародная спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш "Прадэкспа-2024" адкрые свае дзверы для вытворцаў і пастаўшчыкоў харчовай прадукцыі, напіткаў, інгрэдыентаў і абсталявання з дзевяці краін. Сярод іх і прадстаўнікі Беларусі.

Маштабным блокам будзе прадстаўлена экспазіцыя прадпрыемстваў з расійскіх рэгіёнаў - геаграфію сфарміруюць не менш як 10 абласцей. Агульная колькасць экспанентаў "Прадэкспа-2024" набліжаецца да 100.

У праграму выстаўкі ўключаны В2В-перагаворы RETAIL&FOOD прадпрыемстваў-удзельнікаў з прадстаўнікамі камерцыйных службаў замежных гандлёвых сетак, а таксама вялікая колькасць разнастайных конкурсаў і аглядаў. У прыватнасці, рэспубліканскі агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў "Смаката-2024", конкурс кандытарскага майстэрства "Беларусь касмічная", міжнародны чэмпіянат кандытарскага майстэрства - 2024, Міжнародны кулінарны кубак - 2024, міжнародны конкурс на лепшую ўпакоўку "СмакАрт-2024" і Нацыянальны конкурс мёду. Прадугледжаны таксама разнастайныя навучальныя семінары і майстар-класы.

Выстаўку арганізуюць на плошчах сталічнага футбольнага манежа па адрасе: пр.Пераможцаў, 20/2. Як удакладнілі ў канцэрне харчовай прамысловасці, у павільёне ўжо занята каля 70 працэнтаў плошчаў.

Прыём заявак на ўдзел завершыцца 1 кастрычніка. Зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка ўсё яшчэ можна на сайце выстаўкі prodexpo.by або адправіўшы запыт на адрас prodexpo@belexpo.by.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі