ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2020, 12:56

Больш як 49 тыс. тэстаў на каранавірус праведзена ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі па стане на 9 красавіка праведзена больш як 49 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"За суткі ў краіне праводзіцца амаль 3 тыс. тэстаў", - праінфармавалі ў прэс-службе. Пры гэтым, як адзначаюць спецыялісты Інстытута Роберта Коха (Федэральны інстытут Германіі па вывучэнні інфекцыйных захворванняў і непераносных хвароб), рост колькасці дадатных вынікаў прапарцыянальны павелічэнню колькасці праведзеных тэстаў. У правядзенні тэсціравання задзейнічана 14 лабараторый.

На стацыянарным лячэнні знаходзіцца 1331 чалавек. У большай часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме. 55 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў.

Пасля праходжання лячэння паправіліся 139 чалавек.

За ўвесь перыяд правядзення тэст-даследаванняў на COVID-19 зафіксавана 16 смярцей. "У асноўным гэта пацыенты, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі ўскладнены каранавіруснай інфекцыяй", - адзначылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі