Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 кастрычніка 2019, 15:40

Больш як 300 тыс. турыстаў без візы наведалі Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 300 тыс. турыстаў наведалі Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск з пачатку дзеяння ўказа нумар 8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" у студзені 2017 года, паведаміў журналістам дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Валерый Парашчанка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

З гэтай колькасці звыш 172,6 тыс. чалавек прыбылі ў краіну пасля павелічэння тэрміну бязвізу да 30 дзён (з 24 ліпеня 2018 года). Часцей за ўсё госці прыязджаюць з Германіі, Італіі, Польшчы, ЗША і Вялікабрытаніі. "Мы бачым вялікую цікавасць да Беларусі", - адзначыў кіраўнік Нацыянальнага агенцтва па турызме.

У прыватнасці, нядаўняя турыстычная выстаўка ў Таліне, у якой прымалі ўдзел беларускія санаторыі, паказала высокі попыт на аздараўленчыя паслугі. Цэны на такі адпачынак у Беларусі ўдвая ніжэйшыя пры аналагічнай якасці. Па асобных пазіцыях розніца даходзіць да 3-4 разоў. "Тут у нас вялікая канкурэнтная перавага", - лічыць Валерый Парашчанка.

У сваю чаргу намеснік старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Дзмітрый Скварчэўскі звярнуў увагу на развіццё не толькі эканом-сегмента. Усё часцей краіну сталі наведваць плацежаздольныя госці. На гэта ў тым ліку паўплывала ўвядзенне бязвізавага рэжыму. Аб'яднанне бязвізавых зон у Гродне і Брэсце адкрывае новыя магчымасці інтэграцыі беларускіх маршрутаў у трансгранічныя турыстычныя ланцужкі, што важна для прыцягнення турыстаў з краін Азіі, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і іншых дзяржаў, якія выбіраюць туры па Еўропе.

"Беларусь злучае рэгіёны. Класічны маршрут - шлях з Расіі праз Беларусь ва Украіну, Польшчу, Германію. Такім чынам мы зможам вярнуць транзітны паток. Такія захады будуць узмацняць дыверсіфікацыю рынку", - адзначыў Дзмітрый Скварчэўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі