Фота арганізатараў мерапрыемства
13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўдзел у IV Рэспубліканскім прававым турніры "Сіла закону" паступілі больш за 30 тыс. заявак. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ Вольга Кандыба.
"Першасныя арганізацыі БРСМ па ўсёй краіне да 12 лістапада прымалі заяўкі ад вучняў 9-11-х класаў школ і гімназій. Цяпер ім трэба будзе прыняць удзел у першым туры праекта, які пройдзе ў час класных і інфармацыйных гадзін ва ўстановах адукацыі ў адзіны дзень - 14 лістапада", - расказала Вольга Кандыба.
"Вучням будзе прапанавана адказаць на 40 пытанняў у форме тэста па тэме "Прэзідэнт - гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека", - адзначыла прадстаўнік ЦК БРСМ. - Права прадстаўляць свой раён у абласных (Мінскім гарадскім) турах, правядзенне якіх запланавана на 21 лістапада ў анлайн-фармаце на пляцоўцы Дзіцячага прававога сайта, будзе прадастаўлена пераможцам у трох катэгорыях - сярод 9-х, 10-х і 11-х класаў. Імі стануць тыя, хто адказаў правільна на найбольшую колькасць пытанняў, пры роўнай колькасці будзе ўлічвацца час, затрачаны на праходжанне тэставых заданняў".
Арганізатарамі рэспубліканскага прававога турніру "Сіла закону" выступаюць Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Яго мэтамі з'яўляюцца прававая асвета старшакласнікаў, павышэнне іх інтарэсу да заканадаўства, прапаганда прававой культуры, паглыбленне ведаў і ўменняў, якія датычацца правоў і абавязкаў непаўналетніх, актывізацыя грамадскасці да дзейнасці па прававой асвеце, развіццё навыкаў выкарыстання сучасных тэхналогій.-0-