Скрыншот відэа Дома прэсы
26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ваенна-патрыятычных клубах (ВПК) унутраных войскаў МУС займаецца больш як 2 тыс. выхаванцаў. Аб гэтым заявіў намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Дзмітрый Мікша ў час прэс-канферэнцыі "Роля ваенна-патрыятычных клубаў у фарміраванні патрыятычнай свядомасці дзяцей і моладзі як важная дзяржаўная задача" ў Доме прэсы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На сённяшні дзень ва ўнутраных войсках функцыянуе 19 ВПК, выхаванцамі якіх з'яўляюцца больш як 2 тыс. юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў. Сярод выхаванцаў 600 дзяўчат. Сярэдні ўзрост выхаванца - 14-15 гадоў", - падкрэсліў Дзмітрый Мікша.
Намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі адзначыў, што для ўдасканалення ваенна-патрыятычнага выхавання распрацаваны і зацверджаны шэраг дакументаў, сярод якіх тыпавое палажэнне аб ВПК ва ўнутраных войсках, праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, нормы забеспячэння прадметамі формы адзення і харчаваннем, а таксама нормы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Акрамя таго, былі ўнесены змяненні ў арганізацыйна-штатную структуру ўнутраных войскаў. У галоўным упраўленні камандуючага створана аддзяленне грамадзянска-патрыятычнага выхавання, а ў кожнай воінскай часці ёсць начальнік або старшы афіцэр службы грамадзянска-патрыятычнага выхавання.
"Заняткі з дзецьмі праводзяць дзеючыя афіцэры, прапаршчыкі, кантрактнікі, а таксама ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы. Яны праводзяць заняткі з вялікім жаданнем, паколькі разумеюць, што выхоўваюць будучае пакаленне нашай краіны. Асноўны ўпор на занятках зроблены на тактычную, агнявую, фізічную, інжынерную падрыхтоўкі, ваенную тапаграфію, рупакашны бой. Апошнім часам таксама ўдзяляецца ўвага робататэхніцы і кіраванню БПЛА. Ва ўсіх злучэннях ёсць палкавыя храмы, настаяцелі якіх з задавальненнем праводзяць заняткі з нашымі выхаванцамі па духоўна-маральным выхаванні. У дадатковыя дні дзеці наведваюць трэніроўкі па боксе, рукапашным баі, фехтаванні, плаванні", - расказаў Дзмітрый Мікша.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ў гэтым годзе ва ўнутраных войсках стартаваў праект "Школа юнага журналіста". "У кожным ВПК была створана прэс-група з ліку выхаванцаў. Юнакі і дзяўчаты пішуць артыкулы, ствараюць фота- і відэаматэрыялы аб жыцці свайго клуба. Гэтыя матэрыялы публікуюцца ў сацсетках. Заняткі з дзецьмі праводзяць ваеннаслужачыя прэс-службы ўнутраных войскаў, а таксама журналісты, тэлевядучыя і блогеры", - дадаў намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі.
Дзмітрый Мікша падкрэсліў, што адной з галоўных задач дзейнасці клубаў з'яўляецца фарміраванне матывацыі юнакоў і дзяўчат на паступленне ў навучальныя ўстановы сістэмы нацыянальнай бяспекі. "Адзін з крытэрыяў работы ВПК - вынікі ўступнай кампаніі. У 2023 годзе з 75 выхаванцаў, якія скончылі сярэднюю школу, у навучальныя ўстановы сістэмы нацыянальнай бяспекі залічаны 63 чалавекі", - адзначыў ён.-0-