Сцяг Чацвер, 14 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2026, 10:54

Больш як 15 тыс. школьнікаў і студэнтаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім кірмашы вакансій за два дні

Фота з архіва
Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 15 тыс. школьнікаў і студэнтаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскім маладзёжным кірмашы вакансій за мінулыя два дні. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

13 і 14 красавіка кірмашы прайшлі ў шасці абласцях. Мінск далучыўся да мерапрыемства 15 красавіка. У кірмашы паўдзельнічалі амаль 1,2 тыс. наймальнікаў, якія прапанавалі звыш 13,5 тыс. вакансій, з якіх каля 6,1 тыс. прызначаны для моладзі да 18 гадоў. Больш як 15 тыс. школьнікаў і студэнтаў прыйшлі ў пошуках работы, і звыш 5 тыс. маладых людзей ужо дамовіліся аб працаўладкаванні.

Сярод самых запатрабаваных сфер - сельская гаспадарка, лясная гаспадарка, ЖКГ, прамысловасць і гандаль.

Кірмаш прадоўжыцца да 17 красавіка. Пляцоўкі працуюць ва ўсіх рэгіёнах - ад буйных гарадоў да невялікіх аграгарадкоў. Графікі і адрасы можна знайсці на сайце міністэрства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі