Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2020, 15:37

Больш як 10 млн электронных рэцэптаў выпісана ў Беларусі за 2019 год

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За 2019 год у Беларусі было выпісана больш як 10 млн электронных рэцэптаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Сяргей Круглікаў у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"За мінулы год у сістэме "Электронны рэцэпт" было выпісана 10 млн 106 тыс. рэцэптаў, з іх 6 млн 700 тыс. - ільготныя", - сказаў Сяргей Круглікаў.

Паводле яго слоў, з усіх выпісаных рэцэптаў на долю электронных прыпадае амаль 32 працэнты, з ільготных - каля 42 працэнтаў. "Гэта новая ўнікальная тэхналогія нават у сусветным маштабе. Да яе цяпер прывыкаюць як урачы, так і насельніцтва. З кожным годам статыстыка паляпшаецца. Каб не страчваць кліентаў, усе клінікі і аптэчныя сеткі падключыліся да гэтага праекта", - растлумачыў прадстаўнік НАН Беларусі.

У якасці яшчэ аднаго прыкладу паспяховага прымянення новых тэхналогій у сістэме аховы здароўя Сяргей Круглікаў прывёў адзіную гарадскую клінічную лабараторыю. Даныя аналізаў, зробленых практычна ва ўсіх клініках Мінска, трапляюць у базу. Цяпер урачам становяцца даступнымі папярэднія паказанні лабараторных даследаванняў, што аблягчае працэс дыягностыкі і лячэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі