Фота ДМК
1 кастрычніка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Больш за тысячу незадэклараваных тавараў спрабаваў перавезці праз граніцу літоўскі перавозчык. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
Як расказалі ў ведамстве, грузавое аўто маркі Mercedes-Benz перасякала граніцу праз пункт пропуску "Беняконі", велікагруз ехаў з Германіі. Літоўскі перавозчык у дакументах заявіў, што перамяшчае зборны груз: адзенне, спартыўны інвентар, абутак і іншае. Для праверкі звестак машыну накіравалі на агляд з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу. Сканаграма выклікала сумненні ў дакладнасці заяўленай інфармацыі. Для далейшага надгляду велікагруз адправілі ў ведамасны пункт мытнага афармлення, дзе і знайшлі незадэклараваныя абутак і інструменты для манікюру агульным коштам больш за Br120 тыс. Не пазначыўшы ў дакументах тавары, перавозчык спрабаваў сэканоміць, парушыўшы заканадаўства, каля Br32 тыс.
Па факце пачаты адміністрацыйны працэс. Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф у памеры да 30 працэнтаў ад кошту тавару, які незаконна перамяшчаецца (у гэтым выпадку - да Br36 тыс.).-0-