Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 мая 2019, 13:14

Бодак: у рабоце над карэкціроўкай Канстытуцыі трэба ставіць у аснову інтарэсы простага чалавека

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рабоце над карэкціроўкай Канстытуцыі трэба ставіць у аснову інтарэсы простага чалавека. Аб гэтым заявіла журналістам суддзя Канстытуцыйнага суда Ала Бодак пасля цырымоніі прыняцця прысягі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля ўступлення на новую пасаду Ала Бодак актыўна падключыцца да падрыхтоўкі прапаноў па ўдасканаленні Канстытуцыі. Пры гэтым, на яе думку, абавязкова трэба кіравацца пэўнымі крытэрыямі і падыходамі. "У першую чаргу, гэта ўмацаванне беларускага суверэнітэту і дзяржаўнасці. Размова ідзе аб стварэнні для ўсіх трох галін улады неабходных умоў для далейшага ўдасканалення і вырашэння задач па паступовым устойлівым развіцці краіны", - сказала яна.

Ала Бодак падкрэсліла бясспрэчна велізарнае значэнне Канстытуцыі для развіцця дзяржавы. "Яна з'яўляецца прававым фундаментам, арыенцірам умацавання суверэннай беларускай дзяржаўнасці. Менавіта ў Канстытуцыі абвешчаны прынцып прыярытэту правоў і свабод грамадзян - асноўны, фундаментальны, прынцып, згодна з якім чалавек, яго правы і свабоды з'яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю, мэтай грамадства і дзяржавы. Канстытуцыйны суд прызначаны ахоўваць гэта і іншыя канстытуцыйныя палажэнні ў нашай краіне", - канстатавала суддзя.

Яна разлічвае, што эфектыўна працаваць у новым статусе ёй дапаможа вялікі вопыт работы. Да назначэння суддзёй Канстытуцыйнага суда Ала Бодак працавала на розных пасадах у Міністэрстве юстыцыі, дайшоўшы да пасады намесніка міністра, а затым узначальвала камісію Савета Рэспублікі. "Работа кіраўніком камісіі парламента ўзбагаціла мой вопыт, дала магчымасць больш маштабна глядзець на рэчы, з пункту гледжання менавіта дзяржаўнасці, яе ўмацавання, стварэння неабходных асноў для ўстойлівага развіцця грамадства. Увесь гэты вопыт мне спатрэбіцца на новай пасадзе", - упэўнена суддзя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі