24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праводзіць сёння пасяджэнне экспертнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На парадку дня - важнейшы блок прагнозных дакументаў на 2025 год: праекты ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб важнейшых паказчыках і параметрах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2025 год" і "Аб мэтавых паказчыках грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2025 год", праекты законаў "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2025 год" і "Аб змяненні законаў" (карэкціроўкі ў Падатковы кодэкс і інш.). Да разгляду пытанняў запрошана шырокае кола экспертаў, якія прадстаўляюць эканамічны блок краіны.
"Сёння мы разглядаем важныя пытанні. Праект закона аб бюджэце, прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2025 год, крэдытна-грашовая палітыка - гэта тыя пытанні, якія мы павінны разгледзець на экспертным савеце, - адзначыла Наталля Качанава. - Пытанне гэта ўжо абмяркоўвалася на пасяджэнні Савета Міністраў даволі шырока і маштабна. Я думаю, што вы ўжо азнаёмлены з тымі прагнознымі паказчыкамі, якія прапануюцца на 2025 год. Але ў любым выпадку мы запрасілі шырокае кола экспертаў для таго, каб вы выказалі сваё меркаванне - кіраўнікі мясцовых органаў улады, намеснікі старшынь аблвыканкамаў. Таму пры дакладах прашу быць сціслымі, таму што мы ўжо вывучалі і абмяркоўвалі гэтыя матэрыялы, а вось экспертам просьба даць прапановы, ацэнку".

У восьмым скліканні прадоўжыў работу экспертны савет пры Савеце Рэспублікі ў абноўленым складзе. Функцыянаванне дадатковага экспертнага "фільтра" дае магчымасць прымаць узважаныя і абдуманыя рашэнні, усебакова разглядаць прапануемыя навацыі і ацэньваць патэнцыяльныя рызыкі ад іх рэалізацыі на практыцы.-0-
Фота Хрысціны Аксёнавай