ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 18 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2019, 10:44

Бюджэтнікі ў Беларусі будуць раз у год атрымліваць аднаразовую выплату на аздараўленне

Фота з архіва
Фота з архіва

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі бюджэтнікі будуць раз у год атрымліваць да водпуску аднаразовую выплату на аздараўленне. Гэта прадугледжана законапраектам "Аб змяненні законаў па пытаннях аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Анатоль Дашко.

Законапраект прыводзіць беларускае заканадаўства ў адпаведнасць з указам ад 18 студзеня 2019 года нумар 27 "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый". "У ліку новаўвядзенняў - аднаразовая выплата на аздараўленне ў памеры палавіны акладу", - расказаў парламентарый. Дапамогу можна будзе атрымліваць раз у год да водпуску. Плануецца таксама ўрэгуляваць пытанні назначэння матэрыяльнай дапамогі.

Акрамя таго, пашыраюцца паўнамоцтвы галіновых міністэрстваў і кіраўнікоў на месцах. "Згодна з законапраектам галіновыя міністэрствы падзаконнымі актамі ўстанаўліваюць тарыфныя разрады і вызначаюць пералікі стымулюючых і кампенсуючых выплат і іх памеры. Акрамя таго, дзяржаўным органам і бюджэтным арганізацыям прадастаўляецца права самастойна ўстанаўліваць памеры выплат работнікам у залежнасці ад вынікаў працы і наяўнасці сродкаў", - адзначыў парламентарый.

"Гэта дасць магчымасць дыферэнцыраваць зарплату кожнага канкрэтнага работніка", - дадаў ён.

Анатоль Дашко нагадаў, што ш адпаведнасці з указам замест дзеючай 27-разраднай Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў у Беларусі ўводзіцца 18-разрадная тарыфная сетка для вызначэння памераў аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Адпаведныя змяненні адбудуцца і ў заканадаўстве. "Сістэма дзякуючы гэтаму стане прасцейшай і больш празрыстай", - адзначыў дэпутат. Пры гэтым яе ўвядзенне не дапускае зніжэння зарплаты, падкрэсліў ён.

Папраўкі будуць уносіцца ў вялікі пакет дакументаў, у тым ліку ў Працоўны кодэкс, законы аб індэксацыі даходаў насельніцтва, аб воінскім абавязку і службе, аб свабодных эканамічных зонах, аб дзяржаўных мінімальных стандартах, аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай зарплаты і іншыя. Чакаецца, што законапраект будзе разгледжаны Палатай прадстаўнікоў на асенняй сесіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі