ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2016, 15:06

Бязвізавы рэжым на Аўгустоўскім канале можа пачаць працаваць у гэтым годзе

5 мая, Брэст /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. Бязвізавы рэжым для турыстаў на Аўгустоўскім канале плануецца ўвесці да канца бягучага года. Аб гэтым паведаміў сёння ў Брэсце, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.

"Мы працуем над гэтым пытаннем. Ідзе юрыдычная працэдура распрацоўкі дакумента. Я думаю, што ўжо ў бягучым годзе рашэнне па ўвядзенні бязвізавага рэжыму на Аўгустоўскім канале будзе прынята. Гэта выразная пазіцыя кіраўніцтва краіны па пытаннях, звязаных з бязвізавым рэжымам, абменам спартыўнымі і турыстычнымі дэлегацыямі", - адзначыў Аляксандр Шамко.

Ён дадаў, што Мінспорту распрацоўвае гадавы план міжнародных спаборніцтваў, удзельнікам якіх пасольствы выдаюць візы без спагнання пошлін. Такі падыход будзе прымяняцца і для турыстычных падзей. Паводле слоў міністра, у якасці эксперымента бяспошлінна візы былі аформлены для ўдзельнікаў міжнароднага злёту караванераў, які 7-10 мая пройдзе ў Крупскім раёне.

"Бязвізавы рэжым садзейнічае прытоку турыстаў у нашу краіну. Гэту работу мы будзем прадаўжаць. Трэба выпрацаваць комплексны падыход: уводзіць яго на тураб'ектах і рабіць акцэнт на падзейным турызме", - лічыць Аляксандр Шамко.

Бязвізавы рэжым у 2015 годзе ўведзены на тэрыторыі Белавежскай пушчы. У бліжэйшы час яго плануюць укараніць у Гродзенскай вобласці на пагранпераходзе "Лясная - Рудаўка" на Аўгустоўскім канале.

Сёння міністр спорту і турызму правёў у Брэсце прыём грамадзян. Аляксандр Шамко адказаў на пытанні, звязаныя з развіццём турызму, спорту, прыватызацыі службовага жылля, укараненнем інавацыйных распрацовак у спорце вышэйшых дасягненняў. Брастаўчанам па іх зваротах дадзены вычарпальныя адказы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі