26 студзеня 2000 года
11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Тут няма палітычнай кан'юнктуры, затое ёсць база для далейшага эканамічнага і духоўнага развіцця дзвюх краін і народаў" - так у навагоднім звароце з нагоды 2000 года беларускі лідар ахарактарызаваў саюз з Расіяй. Правільнасць гэтых слоў пацвердзіў сам час. Так, не заўсёды ў адносінах Мінска і Масквы ўсё было гладка. Але амаль праз чвэрць стагоддзя Саюзная дзяржава па-ранейшаму застаецца базай для развіцця нашых краін. Якімі падзеямі беларусам запомніўся 2000 год, глядзіце ў YouTube-праекце БЕЛТА "Як гэта было".
У гэтым жа звароце Прэзідэнт Беларусі назваў саюз з Расіяй гістарычнай неабходнасцю, выпакутаванай народамі. А ў навагоднім звароце з нагоды 2001-га падкрэсліў: "Пры ўсіх спрэчках і разнастайнасці меркаванняў сёння бясспрэчна адно - суверэнітэт Беларусі. І што б ні гаварылі сёння некаторыя безадказныя палітыканы, мы не збіраемся прадаваць наш суверэнітэт ні Захаду, ні Усходу. Тыя, хто так сцвярджае, арыентуюцца толькі на наступныя выбары, мы ж павінны арыентавацца на наступныя пакаленні".
І пакуль беларусы слухалі навагодні зварот Аляксандра Лукашэнкі, у якім кіраўнік дзяржавы гаварыў аб знешняй палітыцы, адносінах з суседзямі і суверэнітэце, яго расійскі калега зрабіў нечаканую заяву. Менавіта напярэдадні 2000 года Барыс Ельцын паведаміў аб тым, што пакідае прэзідэнцкую пасаду. Адносіны Лукашэнкі і Ельцына складваліся па-рознаму, але менавіта з тагачасным Прэзідэнтам Расіі беларускі лідар рабіў усё магчымае, каб нашы краіны ўваходзілі ў новую эпоху плячо ў плячо.
Вынікам сумеснай работы стаў Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які ўступіў у дзеянне ў студзені 2000 года. Зразумела, не абышлося і без праціўнікаў збліжэння нашых краін. Стварэнне Саюзнай дзяржавы стала чарговай прычынай для так званай апазіцыі, якая выводзіла сваіх прыхільнікаў на "маршы свабоды". Ніякіх прапаноў для вырашэння існуючых у дзяржаве праблем - адны толькі гучныя лозунгі ў духу "пойдзе Лукашэнка - будзем жыць, як у Еўропе".
А вырашаць было што. У першы дзень года адбылася дэнамінацыя беларускага рубля. Прыярытэтам для дзяржавы стала стабілізацыя нацыянальнай валюты. І гэтага ўдалося дабіцца. Дарэчы, ужо тады Прэзідэнт заклікаў да стрымлівання цэн. "Я і не патрабую, каб вы спынілі цэны і тым самым палажылі эканоміку. Але я перакананы, што чвэрць гэтага росту неабгрунтавана. Калі б у нас быў парадак у вытворчасці, была б іншая сітуацыя ў краіне. Недапушчальна сваю бяздзейнасць, неэфектыўнасць работы заганяць у цэны", - гаварыў Аляксандр Лукашэнка.
Пазней прайшла кампанія па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якая для апазіцыі стала яшчэ адной прычынай "памаршыраваць", а для розных "дэмакратычных" інстытутаў на Захадзе - папракнуць нашу краіну ў адсутнасці гэтай самай дэмакратыі. Урэшце, цяпер, за дзесяцігоддзі нашай незалежнасці, мы да гэтых папрокаў прывыклі.
На міжнароднай арэне Аляксандр Лукашэнка прадаўжаў агучваць ідэі міру і стварэння. Выступаючы перад удзельнікамі Саміту тысячагоддзя (Саміт ААН), беларускі лідар абвінаваціў блок НАТА ў правядзенні ваеннай аперацыі ў Югаславіі. Прэзідэнт не выбіраў зручных выразаў: адкрыта нагадаў ААН пра тое, што галоўная функцыя арганізацыі - фарміраваць справядлівы сусветны парадак. І раскрытыкаваў тых, хто спрабуе зрабіць ААН інструментам для дасягнення сваіх мэт.
У гэтым жа звароце Прэзідэнт Беларусі назваў саюз з Расіяй гістарычнай неабходнасцю, выпакутаванай народамі. А ў навагоднім звароце з нагоды 2001-га падкрэсліў: "Пры ўсіх спрэчках і разнастайнасці меркаванняў сёння бясспрэчна адно - суверэнітэт Беларусі. І што б ні гаварылі сёння некаторыя безадказныя палітыканы, мы не збіраемся прадаваць наш суверэнітэт ні Захаду, ні Усходу. Тыя, хто так сцвярджае, арыентуюцца толькі на наступныя выбары, мы ж павінны арыентавацца на наступныя пакаленні".
І пакуль беларусы слухалі навагодні зварот Аляксандра Лукашэнкі, у якім кіраўнік дзяржавы гаварыў аб знешняй палітыцы, адносінах з суседзямі і суверэнітэце, яго расійскі калега зрабіў нечаканую заяву. Менавіта напярэдадні 2000 года Барыс Ельцын паведаміў аб тым, што пакідае прэзідэнцкую пасаду. Адносіны Лукашэнкі і Ельцына складваліся па-рознаму, але менавіта з тагачасным Прэзідэнтам Расіі беларускі лідар рабіў усё магчымае, каб нашы краіны ўваходзілі ў новую эпоху плячо ў плячо.
Вынікам сумеснай работы стаў Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які ўступіў у дзеянне ў студзені 2000 года. Зразумела, не абышлося і без праціўнікаў збліжэння нашых краін. Стварэнне Саюзнай дзяржавы стала чарговай прычынай для так званай апазіцыі, якая выводзіла сваіх прыхільнікаў на "маршы свабоды". Ніякіх прапаноў для вырашэння існуючых у дзяржаве праблем - адны толькі гучныя лозунгі ў духу "пойдзе Лукашэнка - будзем жыць, як у Еўропе".
А вырашаць было што. У першы дзень года адбылася дэнамінацыя беларускага рубля. Прыярытэтам для дзяржавы стала стабілізацыя нацыянальнай валюты. І гэтага ўдалося дабіцца. Дарэчы, ужо тады Прэзідэнт заклікаў да стрымлівання цэн. "Я і не патрабую, каб вы спынілі цэны і тым самым палажылі эканоміку. Але я перакананы, што чвэрць гэтага росту неабгрунтавана. Калі б у нас быў парадак у вытворчасці, была б іншая сітуацыя ў краіне. Недапушчальна сваю бяздзейнасць, неэфектыўнасць работы заганяць у цэны", - гаварыў Аляксандр Лукашэнка.
Пазней прайшла кампанія па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якая для апазіцыі стала яшчэ адной прычынай "памаршыраваць", а для розных "дэмакратычных" інстытутаў на Захадзе - папракнуць нашу краіну ў адсутнасці гэтай самай дэмакратыі. Урэшце, цяпер, за дзесяцігоддзі нашай незалежнасці, мы да гэтых папрокаў прывыклі.
Аб гэтых і іншых падзеях, якімі запомніўся 2000 год, мы раскажам у новым выпуску нашага YouTube-праекта "Як гэта было".-0-