Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2024, 12:27

Бясплатныя кансультацыі да Дня юрыста правядуць адвакаты Беларусі 29 лістапада

Фота з архіва
Фота з архіва
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адвакаты Беларусі 29 лістапада да Дня юрыста правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.

У час такіх акцый людзей часцей за ўсё цікавяць прававыя пытанні, звязаныя з сямейнымі адносінамі, жыллёвым правам, сацыяльнай падтрымкай, працаўладкаваннем і інш.

Акцыя, якая пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны, праводзіцца ў форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.

Падрабязней з інфармацыяй аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне можна будзе азнаёміцца на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі