Фота з архіва
29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бясплатны праезд у гарадскім транспарце будзе даступны школьнікам з 1 верасня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 жніўня 2024 года нумар 630, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з пастановай, навучэнцы, якія атрымліваюць агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю, маюць права на бясплатны праезд на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання, што ажыццяўляе гарадскія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне ў населеных пунктах месца жыхарства (месца знаходжання) і месца вучобы з 1 верасня па 30 чэрвеня.
Гэта права рэалізуецца на падставе карткі навучэнца (вучнёўскага білета), даведкі аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам, з пазначэннем населенага пункта месца жыхарства (месца знаходжання) і месца вучобы.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-