Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 верасня 2024, 16:09

Бяспека, захаванне вытворчасцей, сіла вытокаў. Карпенка сустрэўся са студэнтамі БелДУТа

7 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Захаванне тэхнічнай, тэхналагічнай, эканамічнай бяспекі, а таксама вытворчага патэнцыялу, выбудоўванне інтэграцыйных сувязей і лагістычных ланцужкоў - аб гэтым і шмат іншым ішла размова на сустрэчы старшыні ЦВК Ігара Карпенкі з актывам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту - студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перад пачаткам дыялогу старшыня ЦВК азнаёміўся з вучэбнай, матэрыяльна-тэхнічнай базай універсітэта, узаемадзеяннем ВНУ з прамысловым сектарам, работай студатрадаў, міжнародным супрацоўніцтвам і гэтак далей. "ВНУ даволі добра развіваецца. ВНУ тэхнічная, забяспечвае кадрамі фактычна ўсю транспартную галіну Рэспублікі Беларусь. Плюс узаемадзейнічае з адпаведнымі каледжамі. Фактычна замыкае лінейку падрыхтоўкі кадраў рознай кваліфікацыі, якія неабходны для гэтай галіны", - звярнуў увагу Ігар Карпенка.

Ён падкрэсліў, што транспарт - перспектыўны напрамак, які заўсёды развіваецца. "І для экспартна арыентаванай эканомікі Беларусі транспартная камунікацыя, выбудоўванне лагістыкі дастаўкі тавараў - даволі важны напрамак паступальнага сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны", - перакананы старшыня ЦВК.

Ігар Карпенка зрабіў акцэнт на тым, як важна ў дзяржаве забяспечыць тэхнічную, тэхналагічную, эканамічную бяспеку. Ён нагадаў, як у пачатку 1990-х разбураліся вытворчасці ў нашых суседзяў. Ад калектыўнага Захаду настойліва гучалі тэзісы аб тым, што настаў час постіндустрыяльнага грамадства, і акцэнт трэба рабіць на развіцці сферы паслуг, а не на мадэрнізацыі існуючых прамысловых вытворчасцей.

Аднак Беларусь выбрала іншы шлях і не толькі захавала, але і прымножыла свой вытворчы патэнцыял. "Мы выбралі тады стратэгічна правільнае рашэнне", - падкрэсліў старшыня ЦВК. Ён звярнуў увагу, што праз час на Захадзе загучалі пасылы аб неаіндустрыяльным грамадстве. Гэта значыць відавочна, што Беларусь (як і іншыя краіны постсавецкай прасторы) разглядалі толькі як рынак збыту вырабляемых на Захадзе тавараў, пастаўшчыка таннай рабочай сілы.

Дзякуючы таму, што ўдалося захаваць вытворчасць, сёння Беларусь валодае сучаснымі тэхналогіямі па самых розных напрамках, рыхтуе кадры, у краіне развіваецца навукова-тэхнічная школа і шмат іншага, адзначыў Ігар Карпенка. "І сённяшняй моладзі мы даём магчымасць выбару ў прафесійным станаўленні і развіцці. Не проста абмяжоўвацца сферай паслуг. Мы даём шырокі спектр прафесій, у тым ліку тэхнічных", - дадаў ён.

На яго думку, у сучасных умовах Беларусі важна інтэгравацца. "Тое, што мы вырабляем, не можам спажыць поўнасцю на сваім рынку. Сёння важна выбудаваць сур'ёзны лагістычны ланцужок, які дасць магчымасць стварыць аптымальную цэнавую палітыку, каб выйсці на розныя кантыненты. А мы прысутнічаем са сваёй прадукцыяй фактычна на ўсіх кантынентах зямнога шара. Сёння інтэграцыя - гэта ўваход на глабальныя эфектыўныя рынкі, - аргументаваў Ігар Карпенка. - І зразумела, што глабальныя ігракі шукаюць сваю выгаду, шукаюць (выхад. - Заўвага БЕЛТА) да танных працоўных рэсурсаў, ствараюць усе магчымыя перашкоды, каб утрымаць руль кіравання светам".

Студэнты БелДУТа задалі Ігару Карпенку свае пытанні. У прыватнасці, размова ішла аб форуме маладых выбаршчыкаў, прычынах недабору па выніках уступнай кампаніі на некаторыя спецыяльнасці і іншых тэмах. На заканчэнне сустрэчы Ігар Карпенка пажадаў студэнтам і педагогам далейшых поспехаў, а таксама берагчы закладзеныя продкамі традыцыі. "Трэба ведаць свае карані, трэба ўмець вяртацца да сваіх вытокаў. Менавіта там энергетыка, якая дае нам розум, жыццёвыя сілы, каб рухацца наперад, развіваць нашу краіну", - рэзюмаваў старшыня ЦВК.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі