Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 жніўня 2020, 09:02

Бяляеў: за альтэрнатыўнымі кандыдатамі стаяць людзі, якім перашкаджае беларуская дзяржаўнасць

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За альтэрнатыўнымі кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі стаяць людзі, якіх беларуская дзяржаўнасць не цікавіць і перашкаджае. Такое меркаванне выказаў палітолаг Аляксей Бяляеў у эфіры праграмы "Зразумелая палітыка" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Кампанія, безумоўна, падрыхтаваная. Яна арыентавана не на папулярызацыю рэальнага кандыдата ў прэзідэнты, а на злом усёй палітычнай сістэмы, якая існуе ў нашай краіне. Калі мы паглядзім на тыя праграмныя заявы, хто што з альтэрнатыўных кандыдатаў гаворыць, то не ўбачым рэальнай праграмы развіцця грамадства, дзяржавы. Мы бачым праграму, якая расказвае, што нам трэба спачатку знішчыць тое, што існуе сёння, называючы гэта недзеючым, антыдэмакратычным, аўтарытарным ладам. Зразумела, што за такімі рэчамі стаяць людзі, якім беларуская дзяржаўнасць зусім не цікавая, не патрэбная і перашкаджае. Яны маюць нейкія свае мэты", - перакананы Аляксей Бяляеў.

Ён звярнуў увагу, што за перыяд выбарчай кампаніі апазіцыйныя лідары змяніліся, але людзі, якія стаялі за імі, і іх асяроддзе засталося.

Палітолаг Аляксей Дзермант выказаў меркаванне, што стаяць за гэтымі працэсамі могуць і людзі, нацэленыя ў тым ліку на злом расійскай дзяржавы. На яго думку, яны і маглі наняць "вагнераўцаў" для дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі. "Наш дзяржаўны інтарэс відавочны: спакойна правесці выбары і далей развівацца. Інтарэс Расіі - мець надзейнага саюзніка, на якога не трэба траціць шмат грошай. Трэці бок можа глядзець так: ёсць саюз, ёсць больш-менш паспяховая Беларусь, ёсць нядрэнныя адносіны ў Беларусі з Расіяй - па іх трэба нанесці ўдар, выбіць гэты саюз. Правесці тут рэвалюцыю, а потым гэта ўсё бумерангам вернецца ў Маскву. Нават гэтыя завадатары, якія сёння ўсплываюць у сацсетках, не ўтойваюць, што наступная - Масква, - звярнуў увагу палітолаг. - У нас мае месца нейкі транснацыянальны кангламерат сіл, гэта ёсць і ў Расіі, і ва Украіне (там "партыя вайны" проста хоча выбіць у нас перагаворную пляцоўку, а гэта ўдар па мінскіх пагадненнях), і на Захадзе".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі