
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святлодыёдным табло "бягучы радок" да канца года абсталююць 24 саставы мінскага метро, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар сталічнай падземкі Андрэй Кузьмін.
"Бягучы радок" працуе ўжо ў адным з саставаў першай лініі метро. У хуткім часе святлодыёдныя табло з'явяцца яшчэ ў васьмі саставах, да канца года - у 24", - сказаў Андрэй Кузьмін.
Табло "бягучы радок" распрацавана і выраблена ААТ "Інтэграл". Яно дубліруе ўсе паведамленні вагоннага маўленчага інфарматара. Дзеючы ўзор на працягу некалькіх месяцаў праходзіў усебаковае выпрабаванне на лініях метрапалітэна, настройку абсталявання ў розных умовах эксплуатацыі.-0-