Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2016, 12:37

"Бягучы радок" з'явіцца ў ліпені ў васьмі саставах мінскага метро

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святлодыёдным табло "бягучы радок" у ліпені абсталююць восем саставаў мінскага метрапалітэна, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар сталічнай падземкі Андрэй Кузьмін.

"Бягучы радок" працуе ўжо ў шасці саставах першай лініі метро і двух саставах другой. У пачатку ліпеня святлодыёдныя табло з'явяцца яшчэ ў васьмі саставах, да канца года - у 24", - сказаў Андрэй Кузьмін.

Табло "бягучы радок" распрацавала і вырабіла ААТ "Інтэграл". Яно дубліруе ўсе паведамленні вагоннага маўленчага інфарматара. Асабліва гэта важна для пасажыраў са слабым слыхам, якія карыстаюцца паслугамі сталічнай падземкі.

Сёння мінскі метрапалітэн налічвае 29 станцый, 2 электрадэпо, па лініях курсіруюць 72 вагонныя саставы. У мінулым годзе паслугамі метро ў сталіцы скарысталіся больш як 305 млн пасажыраў. Удзельная вага метрапалітэна ў гарадскіх перавозках пасажырскім транспартам няўхільна павышаецца. У мінулым годзе яна склала 39,3 працэнта (у 2014 годзе - 38,4 працэнта). Маскоўская лінія метрапалітэна перавезла 57,6 працэнта пасажыраў, а Аўтозаводская - 42,4 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі