Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2024, 19:09

БІП - Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій спыніць дзейнасць з 30 жніўня

Фота БІП
Фота БІП
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БІП - Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій спыніць дзейнасць з 30 жніўня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

"У профільнае ведамства паступіла пісьмо аб спыненні ажыццяўлення ўстановай адукацыі "БІП - Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій" ліцэнзуемага віду дзейнасці "Адукацыйная дзейнасць" з 30 жніўня. Такое рашэнне прынята заснавальнікам гэтай установы адукацыі", - расказалі ў прэс-службе.

ВНУ па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі прыме ўсе неабходныя меры па забеспячэнні выканання правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў і іх пераводзе для прадаўжэння асваення адукацыйнай праграмы па адпаведных спецыяльнасцях у іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі краіны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі