Фота з архіва
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бібліятэкі Беларусі 25 красавіка ў 19.00 адкрыюць дзверы бібліяночы. Для гасцей падрыхтаваны тэматычныя пляцоўкі, лекцыі, майстар-класы, экскурсіі, гульні і творчыя сустрэчы, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У НББ бібліяноч пройдзе на тэму "Перамога. Памяць. Мір". Дзеці і дарослыя змогуць паглыбіцца ў гісторыю ваенных гадоў на прэзентацыі серыі праектаў ад Беларускага саюза журналістаў да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паўдзельнічаць у інтэрактыўных праграмах РГА "Патрыёты Беларусі" і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, патрыятычнай акцыі "Пераможнаму маю прысвячаецца" разам з Нацыянальнай школай прыгажосці, а таксама паспрабаваць свае сілы ў квестах і патрыятычнай гульні.
Атмасфера танцавальных вечароў 1945 года на танцпляцоўцы перанясе гасцей у дні трыумфу, а музычна-паэтычная праграма "Балада аб салдаце" камернага тэатральнага ансамбля "Амадэй" раскажа аб каштоўнасці перамогі і важнасці захавання памяці.
Юных наведвальнікаў чакаюць розныя майстар-класы і конкурсна-пазнавальная праграма "Добры свет цудоўных казак". У час Бібліяночы будуць працаваць бонусныя пляцоўкі, уваход на якія можна атрымаць па фішках, атрыманых за актыўны ўдзел у мерапрыемствах.-0-