Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2021, 19:18

Бежанцы ўладкоўваюцца ў лагістычным цэнтры на граніцы і гавораць: "I love you, Belarus"

16 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Бежанцы ўладкоўваюцца ў лагістычным цэнтры на граніцы і дзякуюць беларускаму боку за дапамогу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падрыхтаваць лагістычны цэнтр для прыёму бежанцаў даручыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка губернатару Гродзенскай вобласці Уладзіміру Караніку і памочніку Прэзідэнта - інспектару па рэгіёне Юрыю Караеву.

Папярэдне цэнтр уладкавалі для начлегу людзей, завезлі цёплыя рэчы, коўдры, матрацы - усяго больш за 2 тыс. спальных камплектаў.

У цэнтры бежанцы змогуць сагрэць дзяцей і сагрэцца самі, прасушыць адзенне. Паводле папярэдняй інфармацыі, тут могуць размясціцца абсалютна ўсе людзі, якія знаходзяцца на граніцы. Ежу для іх будуць гатаваць ваенныя палявыя кухні, плануецца арганізаваць як мінімум аднаразовае гарачае харчаванне.

Таксама каля лагістычнага цэнтра ўстанавілі біятуалеты, паставілі палатку для абагравання, прывезлі генератар - будзе цёпла і светла. Чакаецца, што да ночы прывязуць яшчэ больш спальных рэчаў.

"I love you, Belarus", - гавораць бежанцы, дзякуюць беларускаму боку за дапамогу і ўладкоўваюцца ў цэнтры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі