Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 студзеня 2022, 13:03

Бежанец з ТЛЦ: спадзяваўся, што Новы год сустрэну не на граніцы, а ў лепшых умовах

3 студзеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Бежанцы, асабліва сем'і з дзецьмі, спадзяваліся, што сустрэнуць Новы год не на граніцы, а ў больш камфортных умовах, у краінах ЕС. Такое меркаванне ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў бежанец з прыгранічнага ТЛЦ.

Сёння для бежанцаў на граніцы ідзе 57-ы дзень. Цяпер каля 500 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці, знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" непадалёку ад беларуска-польскай граніцы.

"Сітуацыя з намі зацягнулася. Мы не думалі, што будзем сустракаць Новы год на граніцы. Спадзяваліся, што трапім да гэтага часу ў Германію або іншыя краіны Еўрасаюза. У мяне трое дзяцей. Я іду туды перш за ўсё па лепшае жыццё для іх. Як адзначылі Новы год? Ніяк, проста ляглі спаць. Тут усе дні для нас аднолькавыя. Жывём надзеяй, што на нас на Захадзе ўсё ж звернуць увагу", - расказвае мужчына. Ён дзякуе беларускаму боку за дапамогу, за тое, што бежанцаў забяспечваюць усім неабходным. Дзеці мужчыны з задавальненнем займаюцца ў мабільным адукацыйным цэнтры, які разгорнуты побач з ТЛЦ.

"Так, дапамога гэта добра, мы не паміраем ад голаду і холаду, але ўсё ж мэты ў нас іншыя. Мы ідзём у Германію. Дадому не вернемся, там нас нічога не чакае", - падкрэслівае бежанец.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі