Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 снежня 2021, 17:40

Бежанец з ТЛЦ: мы будзем чакаць, колькі спатрэбіцца, дарогі назад для нас няма

20 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Многія бежанцы маюць намер чакаць станоўчага для іх вырашэння сітуацыі столькі, колькі спатрэбіцца. Дадому вяртацца яны не хочуць. Такую думку ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў адзін з бежанцаў.

Сёння ідзе 43-і дзень для бежанцаў на граніцы. Цяпер яны знаходзяцца ў пункце размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" недалёка ад беларуска-польскай граніцы. Усяго тут каля 600 чалавек, немалая частка з якіх – жанчыны і дзеці.

"Цяпер тут засталіся толькі тыя, каму проста няма куды вяртацца. У мяне нават дома не засталося. Няма там работы, няма магчымасці забяспечваць жонку і дзяцей. Таму мы будзем чакаць столькі, колькі спатрэбіцца", – гаворыць бежанец. Ён у лагеры разам з жонкай і двума дзецьмі. Прызнаецца, што ўсяго хапае: забяспечаны ежай, цёплымі рэчамі.

"Дзякуй Беларусі за гэта! Але ўсё ж такі комплекс - не лепшае месца для дзяцей", - адзначае мужчына. Ён, як і многія іншыя бежанцы, цікавіцца ў журналістаў апошнімі навінамі па тэме. Людзі прадаўжаюць спадзявацца, што адносіны да іх і іх сітуацыі на Захадзе зменяцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі