Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2021, 10:56

Бежанец з ТЛЦ: дзякуй Беларусі за дапамогу і ўвагу

2 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Бежанцы ўдзячныя Беларусі за дапамогу і падтрымку ў складанай сітуацыі. Такое меркаванне сёння карэспандэнту БЕЛТА выказаў адзін з бежанцаў у пункце часовага размяшчэння.

Сёння ідзе 25-ы дзень для бежанцаў на граніцы. Яны знаходзяцца ў пункце часовага размяшчэння на базе транспартна-лагістычнага цэнтра каля пункта пропуску "Брузгі".

"Дзякуй Беларусі за тую дапамогу і падтрымку, што мы атрымліваем. Начуем не ў лесе, пад адкрытым небам, а ў цяпле, ёсць ежа, вада, выдалі цёплае адзенне", - расказаў мужчына.

Ён цікавіцца ў журналістаў, ці ёсць нейкія навіны аб іх сітуацыі, як будзе вырашацца праблема. "Напэўна, навіны і інфармацыя - для нас цяпер самае галоўнае. Вядома, мы не хочам вяртацца ў Ірак. Там для многіх з нас вельмі небяспечна", - дзеліцца мужчына.

Цяпер бежанцы ў ТЛЦ забяспечаны ўсім неабходным, у тым ліку гарачым харчаваннем. Працуе палявая лазня. Адкрыты і стацыянарны медпукнт, дзе кругласутачна дзяжураць медыкі. У мінулую ноч, дарэчы, зваротаў было не вельмі шмат. Па дапамогу звярнуліся каля 10 чалавек. У асноўным скаргі былі звязаны з прастуднымі захворваннямі. Найбольш актыўна ў медпункце выкарыстоўваюцца гарачкапаніжальныя, сродкі ад насмарку і болю ў горле.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі