Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 снежня 2021, 17:55

Бежанец у ТЛЦ: хачу лепшай будучыні для сваіх дзяцей

14 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Я хачу лепшай будучыні для сваіх дзяцей, на радзіме нас чакаюць адны праблемы. Такое меркаванне выказаў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА адзін з бежанцаў у ТЛЦ.

"У мяне чацвёра дзяцей. Клопат пра іх будучыню і прымусіў адправіцца ў дарогу. Дарогі назад няма. У Іраку нас чакаюць толькі праблемы, у лепшым выпадку. Там не робіцца нічога, каб дапамагчы людзям знайсці работу, гарантаваць іх бяспеку", - сказаў бежанец.

Мужчына цікавіцца апошнімі навінамі і не губляе надзеі трапіць у Еўропу. Прызнаецца, што чаканне даецца і яму, і сям'і маральна цяжка. "Так, нас забяспечваюць ежай, вадой, але гэта зусім не тыя ўмовы, у якіх любы бацька хацеў бы бачыць сваіх дзяцей. Я хачу, каб яны дастойна жылі, вучыліся, развіваліся", - падкрэслівае мужчына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі