ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 снежня 2021, 11:45

Бежанец у ТЛЦ: давялося пакінуць родную краіну, каб знайсці работу і дастойнае жыццё

10 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Бежанцы вымушаны шукаць лепшага жыцця, таму што на радзіме праблемам людзей не ўдзялілі ўвагі. Такое меркаванне ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў бежанец Мердад з Ірана.

Сёння для бежанцаў на граніцы ідзе 33-і дзень. Цяпер яны знаходзяцца ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі". Пакуль яшчэ людзі не страчваюць надзеі на станоўчае вырашэнне сітуацыі.

"Я пажылы ўжо чалавек. Спадзяюся трапіць у Германію. Там у мяне радня. Я быў мараком, бачыў, напэўна, паўсвету, а цяпер вымушаны быў пайсці ў такое падарожжа", - расказаў Мердад.

Паводле яго слоў, пакінуць родны горад Шыраз на поўдні Ірана яго вымусіла няпростая сітуацыя. "Урад думае аб чым хочаш, але не аб праблемах людзей. Няма магчымасці весці бізнес, зарабляць грошы, няма нармальнай работы, мне няма чым забяспечваць чацвярых дзяцей. Дарэчы, ваша краіна, як я паспеў заўважыць, зусім іншая. І ваш лідар выдзяляецца на фоне кіраўнікоў суседніх краін. Мы вельмі ўдзячны Беларусі за дапамогу", - дадаў мужчына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі