Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2021, 10:39

Бежанец у ТЛЦ: чакаем адкрыцця граніцы, дадому не вернемся

23 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Мы чакаем адкрыцця граніцы, дадому не вернемся. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА сказаў адзін з бежанцаў у пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай граніцы.

Сёння пачаўся 16-ы дзень бежанцаў на граніцы. Раніца многіх з іх здзівіла лёгкім марозам і мяцеліцай.

"Снег і мароз - не нармальнае для нас надвор'е. Добра, што жанчыны і дзеці пад дахам, у цяпле, накормлены. Чакаем адкрыцця граніцы, дадому не вернемся. У Курдыстане нас нічога добрага не чакае", - сказаў ён. Мужчына адзначыў, што будзе чакаць станоўчага вырашэння пытання колькі спатрэбіцца. Ад гэтага залежыць яго будучыня. Мужчына спадзяецца трапіць у Германію. На радзіме, расказаў ён, няма работы, няма магчымасці зарабляць і рэалізоўваць сябе.

Сёння, паводле папярэдняй інфармацыі, бежанцам на тэрыторыі ТЛЦ установяць палявую лазню. Людзі прасілі аб гэтым.

Цяпер ідзе выдача снедання. Разам з традыцыйным чаем ад ваенных бежанцам выдаюць прадуктовыя наборы.Таксама традыцыйна раніцай арганізавана выдача прадметаў гігіены. Сёння іх дапоўняць шампунем і мылам для лазні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі