Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Воблачна з праясненнямі і без істотных ападкаў будзе сёння ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. На асобных участках дарог можа быць галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 2-7 м/с.
Тэмпература паветра чакаецца ад мінус 6 градусаў па паўночным усходзе да плюс 1 градуса па паўднёвым захадзе. Цяплей за ўсё будзе ў Брэсце - ад мінус 1 да плюс 1 градуса, халадней за ўсё - у Віцебску і Магілёве (3-5 градусаў марозу). У Мінску прагназуецца 2-4 градусы са знакам мінус, у Гомелі - 1-3 градусы ніжэй за нуль, у Гродне - 0 - мінус 2 градусы.-0-