Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2019, 12:26

Без істотных ападкаў і да +12°С чакаецца ў Беларусі 17 лістапада

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 12 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 17 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле даных сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі ў краіне будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Істотных ападкаў не чакаецца. Месцамі будзе туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 9 градусаў цяпла, удзень будзе плюс 6-12 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі