5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штармавое папярэджанне аб небяспечнай гідраметэаралагічнай з'яве (чырвоны ўзровень небяспекі) аб'яўлена ў Гомельскай вобласці на 5-6 верасня. На большай частцы рэгіёна захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас гарымасці), аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння ў Беларусі будзе надвор'е з пераменнай воблачнасцю, пераважна без ападкаў. Раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер усходні днём 5-10 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе ад плюс 23 градусаў па паўночным усходзе да плюс 29 па паўднёвым захадзе.-0-