Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 ліпеня 2022, 13:11

Без ападкаў і да +26°С чакаецца ў Беларусі 8 ліпеня

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Без ападкаў і да плюс 26 градусаў чакаецца ў Беларусі 8 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу, 8 ліпеня, будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8-13 градусаў, а па паўднёвым усходзе дасягне плюс 15 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 20-26 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі