25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад мінус 6 да плюс 8 градусаў чакаецца ў Беларусі 26 лістапада. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, месцамі парывы да 12 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2, па паўднёвым усходзе да мінус 6 градусаў, максімальная ўдзень - ад мінус 1 па ўсходзе да плюс 8 градусаў па паўднёвым захадзе.-0-