ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 чэрвеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 красавіка 2020, 20:08

Белтэлерадыёкампанія да Вялікадня правядзе 11 прамых трансляцый богаслужэнняў

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белтэлерадыёкампанія да Вялікадня правядзе 11 прамых трансляцый богаслужэнняў для хрысціян, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

9 красавіка тэлеканал "Беларусь 3" правядзе прамую трансляцыю богаслужэння ў Вялікі чацвер з архікафедральнага сабора Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску, а 10 красавіка - богаслужэнні ў Вялікую пятніцу. Акрамя таго, у той жа дзень можна будзе ўбачыць трансляцыю хрэснага ходу з рымскага Калізея з удзелам Папы Рымскага Францыска.

11 красавіка "Беларусь 1" і "Беларусь 24" будуць весці трансляцыю святочнага богаслужэння на Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі з архікафедральнага сабора Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску. 12 красавіка на "Беларусь 3" можна будзе ўбачыць прамую трансляцыю з Ватыкана велікоднага паслання і благаславення Папы Рымскага Францыска.

"Беларусь 3" 12 красавіка пакажа Боскую літургію на Вербную нядзелю з мінскага Святадухаўскага кафедральнага сабора, 16 красавіка - трансляцыю ў Вялікі чацвер чыну абмывання ног, 17 красавіка - вячэрні з вынасам Плашчаніцы. У той жа дзень на "Беларусь 3" адбудзецца прамая трансляцыя ютрані з чынам пахавання Плашчаніцы са Святадухаўскага кафедральнага сабора ў Мінску.

18 красавіка "НТБ-Беларусь" пакажа прамую трансляцыю з храма Гроба Гасподняга ў Іерусаліме (сыходжанне Жыватворнага агню і Усеправаслаўная малітва аб міры на Святой Зямлі). У гэты ж дзень тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць святочнае богаслужэнне на Светлае Хрыстова Уваскрэсенне па календары праваслаўнай канфесіі з мінскага Святадухаўскага кафедральнага сабора.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі