Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 14:48

"Белтэлекам": ідуць актыўныя кібератакі на сайты дзяржорганаў са знешняга шлюза

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сайты беларускіх дзяржаўных органаў актыўна ідуць кібератакі са знешняга шлюза. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар "Белтэлекама" Юрый Петручэня.

Кібератакі пачаліся напярэдадні і прадаўжаюцца сёння. "Яны вельмі актыўна ідуць са знешняга шлюза, па знешніх каналах на сайты дзяржорганаў, рэсурсы "Белтэлекама". Такога ніколі не было. Прыцягнуты нашы лепшыя спецыялісты, каб усё максімальна ўстойліва працавала", - сказаў Юрый Петручэня.

Ён выказаў меркаванне, што актыўнасць кібератак яшчэ павялічыцца. "Адбываецца маніторынг нашага тэхналагічнага, тэхнічнага, інтэлектуальнага патэнцыялу, каб далей планаваць аб'ём і актыўнасць атакі", - растлумачыў гендырэктар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі