Фота з архіва
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белтэлекам" да Дня Перамогі праводзіць акцыі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
З 7 па 11 мая інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны прадастаўлены бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы (званкі па Беларусі).
Бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы прадастаўляюцца ў перыяд з 00.00 гадзін 7 мая да 24.00 11 мая аўтаматычным спосабам з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца асобныя катэгорыі грамадзян. Гэта, у прыватнасці, Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны, асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах, тыя, хто ўзнагароджаны ордэнамі і (або) медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле.
Таксама акцыя распаўсюджваецца на тых, хто працаваў на аб'ектах проціпаветранай абароны, мясцовай проціпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгункі і аўтамабільных дарог, хто працаваў на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады, інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд ВАВ і інш.
Інфармацыю па прадастаўленні бясплатных міжгародніх тэлефонных размоў можна атрымаць па тэлефоне 153.
Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на размовы з абанентамі сотавых рухомых сетак і карыстанне платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, арганізаванымі па міжгароднім прынцыпе.
Па традыцыі "Белтэлекам" штогод падаўжае тэрмін дзеяння акцыі "Дзень Перамогі з ZALA", у рамках якой інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны могуць бясплатна падключыцца да базавага пакета "Стандарт ТБ" эфірнага ТБ ZALA і да базавага пакета "Прэм'ера" інтэрактыўнага ТБ ZALA і карыстацца паслугай без абаненцкай платы.
Падключэнне новых абанентаў да паслуг тэлебачання ажыццяўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах і па тэлефоне 123.-0-