Сцяг Серада, 4 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 снежня 2024, 16:23

"Белтэхагляд" у лістападзе выдаў больш як 119,7 тыс. дазволаў на ўдзел у дарожным руху

Фота з архіва
Фота з архіва
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за лістапад выдадзена больш як 119,7 тыс. дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, што на 7,2 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва УП "Белтэхагляд".

Фізічным асобам выдадзена 96 463 дазволы (80,6 працэнта ад агульнай колькасці). Агульная колькасць дазволаў, выдадзеных за 11 месяцаў 2024 года, склала 1 401 481, што на 2,4 працэнта менш за аналагічны паказчык мінулага года. У адносінах да электрамабіляў у лістападзе аформлена 1126 дазволаў (усяго з пачатку года - 13 160).

На прадпрыемстве нагадалі, што на адзіным партале электронных паслуг "Е-Паслуга" даступна паслуга па атрыманні (выдачы) дазволу на допуск транспартнага сродку (за выключэннем колавых трактароў, прычэпаў, паўпрычэпаў да іх) да ўдзелу ў дарожным руху ў электроннай форме. За лістапад аформлена 79 дазволаў у электроннай форме.

У адносінах да транспартнага сродку, з года выпуску якога мінула не больш за 2 гады (уключаючы год выпуску), толькі першая выдача дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ажыццяўляецца без правядзення дзяржтэхагляду.

У выпадку ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з дзяржаўнай рэгістрацыяй транспарту, пры страце пасведчання аб рэгістрацыі дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху ў перыяд тэрміну яго дзеяння новы дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху не выдаецца.

"Інфармацыя аб змененых і новавыдадзеных рэгістрацыйных дакументах (за выключэннем выпадкаў унясення змянення ў рэгістрацыйныя дакументы ў сувязі са змяненнем тыпу транспартнага сродку) змяшчаецца ў аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму. Працэс адбываецца поўнасцю ў аўтаматычным рэжыме", - расказалі на прадпрыемстве.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі