Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лістапада 2016, 19:34

БЕЛТА і турэцкае інфармагенцтва "Анадолу" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

11 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва і турэцкае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва "Анадолу" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам у прысутнасці лідараў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Рэджэпа Таіпа Эрдагана паставілі гендырэктар БЕЛТА Дзмітрый Жук і гендырэктар "Анадолу" Шэнол Казанджы.

Пагадненне прадугледжвае прадастаўленне аператыўнай інфармацыі, а таксама забеспячэнне рэгулярнага абмену інфармацыйным кантэнтам аб падзеях у Турцыі і Беларусі. Размова ідзе як аб рэдакцыйных артыкулах, так і фота-, відэаінфармацыі.

БЕЛТА і "Анадолу" пацвердзілі гатоўнасць па запыце забяспечваць адзін аднаго матэрыяламі па асвятленні пэўных падзей, якія ўяўляюць асаблівы інтарэс.

Бакі таксама пагадзіліся абменьвацца вопытам і аказваць адзін аднаму тэхнічную падтрымку пры дапамозе кантактаў паміж рэдактарамі, экспертамі, журналістамі, фотакарэспандэнтамі.

Акрамя таго, БЕЛТА і "Анадолу" будуць цесна супрацоўнічаць у арганізацыі і забеспячэнні інфармацыйнай падтрымкі візітаў кіраўнікоў дзяржаў, афіцыйных дэлегацый сваіх краін, а таксама іншых падзей міждзяржаўнага характару і мерапрыемстваў, праводзімых у Турцыі або Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі