Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2019, 15:53

БЕЛТА і "Прэнса Лаціна" падпісалі пагадненне аб абмене інфармацыяй

23 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пагадненне паміж Беларускім тэлеграфным агенцтвам і Лацінаамерыканскім інфармацыйным агенцтвам "Прэнса Лаціна" аб абмене інфармацыяй падпісана ў Мінску пасля завяршэння афіцыйных перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Кубы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч і пасол Кубы ў Беларусі Хуан Вальдэс Фігероа.

Пагадненне прадугледжвае рэгулярны абмен аператыўнымі інфармацыйнымі матэрыяламі на рускай, іспанскай і англійскай мовах аб актуальных падзеях унутранага і міжнароднага жыцця краін.

Папярэдняе пагадненне з агенцтвам "Прэнса Лаціна" было падпісана ў Гаване ў красавіку 2006 года. З таго часу вялося актыўнае супрацоўніцтва ў плане абмену навінамі аб падзеях у дзвюх краінах і рэгіёнах. Каб прадаўжаць супрацоўніцтва ў адпаведнасці з патрабаваннямі сучасных рэалій, было вырашана падпісаць новае пагадненне.

У БЕЛТА створана іспанамоўная служба і цяпер ёсць магчымасць абменьвацца навінамі на іспанскай мове максімальна аператыўна. БЕЛТА і "Прэнса Лаціна" дамовіліся супрацоўнічаць у сферы сацсетак і інтэрнэт-платформ. Актыўна развіваецца аддзел відэанавін, адпаведна, будзе абмен відэакантэнтам, што таксама замацавана ў пагадненні.

У цэлым заключэнне цяперашняга пагаднення з'яўляецца прадаўжэннем інфармацыйнага супрацоўніцтва БЕЛТА з замежнымі партнёрамі, якіх цяпер налічваецца каля 30.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі