Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

БЕЛТА і Белтэлерадыёкампанія пакажуць гледачам гісторыю беларускага спорту

Грамадства 14.06.2019 | 19:51

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампанія разам з Беларускім тэлеграфным агенцтвам 17 чэрвеня запускаюць у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" сумесны праект - "Аб'ектыўна. Гісторыя беларускага спорту", паведамляе БЕЛТА.

Гэта спецыяльны мультымедыйны праект з расказам аб відах спорту, прадстаўленых у праграме II Еўрапейскіх гульняў. Цыкл штотыднёвых мінутных відэаролікаў прадэманструе гледачам эксклюзіўныя спартыўныя кадры фатографаў БЕЛТА - як архіўныя, так і сучасныя. Гэта дасць магчымасць прасачыць, як развіваўся той ці іншы від спорту ў нашай краіне, а таксама разгледзець яркія кадры з цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, фан-зоны і спаборніцтваў.

Як расказалі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, першы фотадайджэст, які выйдзе ў эфіры "Беларусь 1" ужо 17 чэрвеня ў праекце "Добрай раніцы, Беларусь!", будзе прысвечаны акрабатыцы і скачкам на батуце. У ім можна ўбачыць, як выступалі спартсмены-акрабаты на стадыёне "Дынама" ў час Усебеларускага фестывалю ў 1957 годзе або, напрыклад, як трэніраваліся батутысты ў 60-я гады, а таксама здымкі, на якіх адлюстраваны эмоцыі беларускіх чэмпіёнаў у час выступленняў на Алімпіядзе і іншых спаборніцтвах.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэканструкцыя плошчы Перамогі З ліпеня 2019 года па май 2020 года ў Мінску запланаваны капітальны рамонт плошчы Перамогі.