Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 чэрвеня 2024, 15:11

Белстат: забяспечанасць насельніцтва практыкуючымі ўрачамі ў 2023 годзе вырасла на 1,9 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва
3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2023 годзе забяспечанасць насельніцтва практыкуючымі ўрачамі вырасла ў параўнанні з 2022 годам на 1,9 працэнта, а сярэднімі медыцынскімі работнікамі - на 0,8 працэнта. Аб асноўных паказчыках беларускай аховы здароўя БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У 2023 годзе ў Беларусі налічвалася 48,7 тыс. практыкуючых урачоў і 125 тыс. сярэдніх медыцынскіх работнікаў, дзейнічала 569 бальнічных і 2707 амбулаторна-паліклінічных арганізацый.

Найбольшая забяспечанасць насельніцтва практыкуючымі ўрачамі ў разліку на 10 тыс. чалавек зафіксавана ў Мінску (паказчык 75,5), далей ідуць Гродзенская (57) і Гомельская вобласці (50,3). У лідарах па забяспечанасці насельніцтва сярэднімі медыцынскімі работнікамі ў разліку на 10 тыс. чалавек Гомельская (143,4), Гродзенская (141,6) і Брэсцкая (140,8) вобласці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі