Фота з архіва
15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчыны складаюць больш як 60 працэнтаў работнікаў сферы сельскай гаспадаркі. Такія даныя прыведзены ў статыстычным аглядзе Белстата да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з інфармацыяй камітэта, у сельскай гаспадарцы Беларусі працуе 37,4 працэнта жанчын і 62,6 працэнта мужчын. Сярэдні ўзрост работніка - 43,3 года.
Па ўзроўні адукацыі лідзіруе прафесійна-тэхнічная - яе атрымалі 35,7 працэнта работнікаў. 31,8 працэнта работнікаў маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў сельскай гаспадаркі за 9 месяцаў гэтага года склала Br1772,9, што на 22,1 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.-0-