ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 26 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2021, 17:02

Бельскі: за гады прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі Беларусь зрабіла каласальны крок наперад

Валерый Бельскі. Фота з архіва
Валерый Бельскі. Фота з архіва

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За гады прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі Беларусь зрабіла каласальны крок наперад. Аб гэтым сёння заявіў памочнік кіраўніка дзяржавы Валерый Бельскі на навучальным семінары "Актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь" у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

Валерый Бельскі расказаў, што Нацыянальная акадэмія навук падрыхтавала кнігу "Республика Беларусь - 25 лет созидания и свершений" у 7 тамах. Там закранаюцца пытанні і дзяржаўнага будаўніцтва, і эканамічнага развіцця, і, вядома, захавання нашай культурнай спадчыны. "Канцэнтраваная інфармацыя выдання - скарбніца для кожнага лектара, які хоча весці дыялог аб тым, што адбываецца ў Беларусі", - падкрэсліў ён.

У сувязі з гэтым памочнік Прэзідэнта адзначыў актуальнасць семінара, які Акадэмія кіравання праводзіць сумесна з рэспубліканскім таварыствам "Веды". "Семінар нясе добры тэарэтычны зарад, мае практыка-арыентаваны характар. Важна, што на ім прысутнічаюць лектары з усіх рэгіёнаў нашай краіны. У іх ёсць выдатная магчымасць задаць пытанні дакладчыкам, падзяліцца нейкім сваім вопытам", - сказаў Валерый Бельскі.

Рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Даніловіч лічыць, што сёння як ніколі важна даносіць праўдзівую і аб'ектыўную інфармацыю да нашага грамадства. "Не сакрэт, што сёння ідзе гібрыдная вайна, і ў гэтай складанай сітуацыі, жорсткай інфармацыйнай вайне, усе мы знаходзімся на перадавой. Рэспубліканскае таварыства "Веды" займае адно з ключавых месцаў у процістаянні варожым сілам. Таму лектары павінны быць належным чынам падрыхтаваны. Менавіта з гэтай мэтай мы і праводзім сённяшні семінар", - адзначыў рэктар.

Паводле слоў Вячаслава Даніловіча, перад удзельнікамі выступяць высокакваліфікаваныя спецыялісты па пытаннях сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Беларусі. "Лектары атрымліваюць добрую магчымасць пагутарыць ужывую, атрымаць найноўшыя звесткі, аргументы, факты, якімі яны змогуць кіравацца ў сваёй дзейнасці. Мы разлічваем, што наш семінар пройдзе ў фармаце жывога дыялогу па актуальных праблемах", - дадаў ён.

Такі семінар у Акадэміі кіравання праводзіўся ўпершыню, яго мэта - удасканаленне падрыхтоўкі лектараў таварыства "Веды" па сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных тэмах. У ім прынялі ўдзел 24 прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі