Сцяг Субота, 30 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 верасня 2024, 18:12

Бельская: ініцыятары незаконных санкцый павінны несці адказнасць за іх згубныя наступствы

Ларыса Бельская. Фота з архіва
Ларыса Бельская. Фота з архіва
13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ініцыятары незаконных санкцый павінны несці адказнасць за іх згубныя наступствы. Аб гэтым заявіла пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская на сесіі Савета ААН па правах чалавека ў час інтэрактыўнага дыялогу са спецыяльным дакладчыкам па пытанні аб негатыўным уздзеянні аднабаковых прымусовых мер на ажыццяўленне правоў чалавека, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цэнім намаганні спецдакладчыка па зборы даных. Лічым, што не толькі дзяржавы, але і краінавыя каманды, агенцтвы і спецустановы ААН могуць адыгрываць важную ролю ў ацэнцы ўплыву аднабаковых прымусовых мер на месцах. У чым прычына слабага ўдзелу структур ААН у дзейнасці, што ажыццяўляецца ў адпаведнасці з мандатам СПЧ?" - спытала Ларыса Бельская.

Яна падкрэсліла, што Захад выкарыстоўвае санкцыі як інструмент сваёй геапалітыкі і націску на дзяржавы па ідэалагічных матывах.

"Аднабаковыя прымусовыя меры аказваюць згубнае ўздзеянне на насельніцтва і інтарэсы бізнесу. Яны падрываюць правы чалавека, парушаюць міжнароднае права і прынцыпы міждзяржаўнага супрацоўніцтва, паглыбляюць глабальны крызіс недаверу", - звярнула ўвагу беларускі дыпламат.

Паводле яе слоў, пашыраючы другасныя санкцыі і жорстка навязваючы выкананне санкцыйных рэжымаў, заходнія эліты імкнуцца блакіраваць гандлёвыя сувязі дзяржаў-мешэней, нанесці ўрон ключавым галінам іх эканомікі і сацыяльнай сістэме, дэстабілізаваць грамадства, каб у выніку прымусіць да палітычнай капітуляцыі непажаданыя дзяржавы і ўрады.

"Як такая палітыка адпавядае абавязацельствам па дасягненні МУР? Ці будуць ініцыятары незаконных санкцый несці адказнасць за іх згубныя наступствы?" - агучыла шэраг пытанняў пастаянны прадстаўнік Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі