14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белпошта" павялічвае тарыфы на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
"З 15 лютага нязначна зменяцца тарыфы на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў: пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, адпраўленняў паскоранай пошты. Тарыфы на перасылку простай паштовай карткі, простага пісьма, бандэролі, дробнага пакета масай 20-100 г павялічацца на 6 капеек", - удакладнілі ў "Белпошце".
У сярэднім павышэнне тарыфаў складзе не больш за 5 працэнтаў.
Змяненні не закрануць паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў унутры краіны.
Усе змяненні будуць актуалізаваны 15 лютага на сайце "Белпошты" ў раздзеле "Тарыфы".-0-