Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 красавіка 2021, 09:03

"Белпошта" вызначыла графік работы ў святочныя і перадсвяточныя дні

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белпошта" вызначыла графік работы ў перадсвяточныя і святочныя дні, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал прадпрыемства.

Гарадскія і сельскія аб'екты паштовай сувязі 30 красавіка працуюць па ўстаноўленым рэжыме работы. У аб'ектах паштовай сувязі, дзе штатным раскладам прадугледжаны адзін работнік, рэжым работы скарочаны на 1 гадзіну.

1 і 2 мая будуць працаваць толькі дзяжурныя аб'екты паштовай сувязі.

У сувязі з выхаднымі і святочнымі днямі з 30 красавіка па 2 мая змяняюцца і ўмовы прыёму ўнутраных адпраўленняў EMS. У аб'ектах паштовай сувязі Мінска 30 красавіка прыём будзе ажыццяўляцца толькі да гарадоў Баранавічы, Бяроза, Брэст, Пінск, Віцебск, Полацк, Орша, Наваполацк, Калінкавічы, Мазыр, Гомель, Жлобін, Ліда, Гродна, Бабруйск, Магілёў і Мінск. 1 мая яны прымаюцца толькі да гарадоў Брэст, Баранавічы, Бяроза, Пінск, Віцебск, Наваполацк, Полацк, Гомель, Жлобін, Гродна, Ліда, Магілёў, Бабруйск і Мінск. 2 мая прыёму адпраўленняў не будзе.

Ва ўсіх астатніх выпадках прыём унутраных адпраўленняў EMS можа ажыццяўляцца толькі з павялічаным тэрмінам перасылкі. Магчымасць прыёму такіх адпраўленняў у абласных паштовых аддзяленнях можна ўдакладніцьу АПС месца адпраўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі