Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2021, 09:03

"Белпошта" выплаціць пенсіі за 9 мая датэрмінова

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белпошта" выплаціць пенсіі і дапамогі за 9 мая датэрмінова, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

Выплата пенсій за 9 мая ў аддзяленнях паштовай сувязі Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей пачнецца з 6 мая, у Віцебску, Мінску, Гомельскай і Гродзенскай абласцях - з 7 мая. У Гомелі і Гродне выплата будзе праводзіцца 8 мая.

У РУП "Белпошта" таксама паведамілі, што выплата пенсій і дапамог за 11 мая ў Мінску, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях пачнецца з 8 мая. У аддзяленнях паштовай сувязі Віцебска, Гомеля і Гродна яна будзе ажыццяўляцца 10 мая.

На прадпрыемстве звярнулі ўвагу, што 9 і 11 мая будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні пошты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі