Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2021, 15:15

"Белпошта" прапануе выбраць лепшую паштовую марку года

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белпошта" аб'яўляе конкурс-апытанне на лепшую паштовую марку 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Прыняць удзел у апытанні можна з 25 студзеня па 25 лютага. Для гэтага неабходна зайсці на сайт "Белпошты" ў раздзел "Філатэлія", скачаць бланк анкеты, запоўніць яго, пазначыўшы нумар паштовай маркі або паштовага блока, і выслаць на электронны адрас vinch@belpost.by. Азнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету таксама можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі. Разборліва запоўненую анкету з паметкай "Конкурс" трэба накіраваць на адрас: выдавецкі цэнтр "Марка" РУП "Белпошта", пр. Незалежнасці, 10, 220050, Мінск.

Лепшай будзе прызнана тая паштовая марка (або блок), за якую прагаласуе большасць удзельнікаў.

Сярод удзельнікаў апытання, якія прыслалі пісьмы ў названы тэрмін з правільна запоўненай анкетай і якія назвалі марку-пераможцу, будуць разыграны прызы (наборы філатэлістычнай прадукцыі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі